Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў заявіў, што доля Расіі — дапамагаць чалавецтву і ратаваць яго падчас розных бед. Выратавальную місію Расіі ён адзначыў, разважаючы пра гатоўнасць Масквы дапамагчы іншым краінам з-за пандэміі, паведамляе «Взгляд».
«Менавіта Расія, як правіла, чалавецтва і ратуе. Доля ў нас такая», — адзначыў прапагандыст. Па словах Салаўёва, усведамленне абавязку дапамагчы каму-небудзь можна назваць асаблівасцю расійскага менталітэту. Ён лічыць, што кожнай дзяржаве трэба вырашаць самастойна, «прымаць нашу дапамогу ці не».
Вядучы дадаў, што Масква, аказваючы дапамогу, ніколі нічога не просіць наўзамен.