Пінскі актывіст Руху за Свабоду Аляксандар Рамановіч паведаміў, што сёньня пінчукі наведаюць былое мястэчка Парэчча. На тамтэйшых могілках у 1939 годзе пасьля прыходу Саветаў быў расстраляны Раман Скірмунт — прэм’ер ураду Беларускае Народнае Рэспублікі.

«Парэчча знаходзіцца за 40 кілямэтраў ад Пінску. Ушанаваньне памяці Рамана Скірмунта адбудзецца а 16‑й гадзіне», — удакладніў Аляксандар Рамановіч.

Раман Скірмунт нарадзіўся ў 1868 годзе. Буйны землеўладальнік, палітычны дзеяч. У сакавіку 1917 году — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. Увесну 1918 году — сябра Рады БНР, а зь ліпеня 1918‑га — прэм’ер ураду БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?