Двое вайскоўцаў 25 сакавіка атрымалі апёкі ў выніку здарэння на палігоне пад Асіповічамі, паведамляе Міністэрства абароны.

У ведамстве ўдакладнілі, што загарэлася транспартна-зарадная машына аднаго з падраздзяленняў, якое выконвала вучэбна-баявыя задачы ў ходзе палявога выхаду. Вайскоўцы, якія атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці, шпіталізаваны.

Прычыны ўзгарання тэхнікі высвятляюцца, працуе камісія Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0