Сяргея Сацука дапыталі ў якасці падазраванага па крымінальнай справе ў прысутнасці дзяжурнага адваката, яго затрымалі на трое сутак.
Нагадаем, у сераду ў Мінску супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі галоўрэда вядомага дзелавога анлайн-выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука.
Сацука ў грамадскім месцы ў сераду днём людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю, папрасілі прад'явіць дакументы і затым павезлі з сабой.
Сяргей Сацук вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі, самае гучнае — аб пастаўках у Беларусь незарэгістраванай вакцыны «Эўпента».