Сёньня беларускія каталікі адзначаюць Дабравешчаньне Найсьвяцейшай Багародзіцы –

адно з дванаццаці вялікіх сьвятаў літургічнага году. Назва Дабравешчаньне ўжываецца ў праваслаўнай і грэка-каталіцкай традыцыях. У рыма‑каталіцкай традыцыі гэтае свята называецца Звеставаньнем — ад таго самага слова «вестка».

Аснова сьвята – радасная падзея Дабравешчаньня, апісаная ў Евангельлі паводле Лукі (Лк 1:26‑28).

Сьвяткаваньне Дабравешчаньня ва Усходняй Царкве пачалося ў канцы IV ці пачатку V стагодзьдзя. Бізантыйскі імператар Маўрыкій (582 – 602) робіць гэтае сьвята абавязковым ва ўсёй дзяржаве. У першыя стагодзьдзі яно лічылася Гасподнім сьвятам і было вядома пад рознымі назвамі – Хрыстова Зачацьце, Пачатак адкупленьня, Дабравешчаньне анёла Марыі і інш. Толькі ў VII ст. усталёўваецца сучасная назва сьвята, і яно залічваецца да Багародзічных. Дата Дабравешчаньня была ўзалежнена ад даты сьвяткаваньня Раства Хрыстовага.

На Захад сьвята Дабравешчаньня прыйшло недзе паміж 660 і 680 гадамі. Тут ягоная дата была на нейкі час перанесена на 18 сьнежня, бо даўні звычай не дазваляў сьвяткаваць падчас Вялікага посту. Толькі ў XI ст. усе Цэрквы на Захадзе зноў пачалі адзначаць Дабравешчаньне 25 сакавіка. Армянскае царква сьвяткуе яго 7 красавіка.

Аб значэньні гэтага сьвята для вернікаў усходняй традыцыі сьведчыць той факт, што служба ў гонар сьвята бярэцца нават тады, калі яно прыпадае на Вербную нядзелю, Вялікую пятніцу ці Уваскрасеньне Хрыстова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?