У рэдакцыі «Ежедневника» праводзіцца ператрус, піша Tut.by.

У сераду, 25 сакавіка, у Мінску Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК затрымаў галоўрэда вядомага дзелавога анлайн-выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука. Яго дапыталі ў якасці падазраванага і пакінулі пад вартай на трое сутак.

У чацвер, 26 сакавіка, у офіс «Ежедневника» прыехалі двое супрацоўнікаў разам з братам затрыманага Аляксандрам Сацуком. У яго прысутнасці праводзіцца агляд дакументаў. Юрыста БАЖ Алега Агеева ў якасці панятога да вобшуку не дапусцілі.

— Прыехалі двое супрацоўнікаў, не назваліся, адкуль яны, толькі імя адзін сказаў — Мікалай. Але раз яго затрымліваў ДФР, думаю, яны адтуль. Зараз у прысутнасці Аляксандра Сацука праводзяць выемку дакументаў. Мяне папрасілі пачакаць на вуліцы. Тэхнікі ў офісе я там асаблівай не заўважыў, не ўпэўнены, што там ёсць тэхніка, якую можна канфіскаваць, глядзяць дакументы, — распавёў Агееў.

Таксама сёння «Еўрарадыё» апублікавала тэкст, які Сяргей Сацук пакінуў рэдакцыі некалькі месяцаў таму на выпадак свайго затрымання. У ім ён распавядае пра прычыны, па якіх можа быць затрыманы, і пра пагрозы, якія атрымаў у свой адрас ад «ганца» — прадстаўніка бізнесмена з сферы аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0