Улады ЗША прад'явілі прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадуру і іншым высокапастаўленым чыноўнікам краіны абвінавачванні ў злачынствах, звязаных з незаконным абарачэннем наркотыкаў. За інфармацыю, якая дапаможа іх арышту, абвешчана ўзнагарода ў памеры 15 мільёнаў даляраў, паведамляе Reuters.
Адзначаецца, што абвінаваўчае заключэнне будзе апублікавана ў чацвер, 26 сакавіка. Мяркуецца, што ў ім будзе ісці гаворка аб змове Мадуры з групоўкай «Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі» для адпраўкі буйных партый какаіну ў ЗША і іншыя краіны.
0
0
0
0
0
0