Палову таўнхауса ў складзе жыллёвага комплекса «Алімпік-Парк» на вуліцы Ратамскай у Мінску набыла грамадзянка Беларусі і Расіі Аксана Сідорская, дачка экс-прэм’ера Сяргея Сідорскага.

На сайце забудоўшчыка, кампаніі «Тапас», указваецца стартавая цана такога жылля (277,7 м2)— $500 тысяч.

Аксана Сідорская на размеркаванні працавала ў банку, пасля ў адным з мабільных аператараў, адкуль сышла на працу ў мінскі «Дом Масквы» (культурны-дзелавы цэнтр для прасоўвання каштоўнасцяў «рускага свету»). А калі пайшла ў дэкрэт, задумалася пра ўласную справу.

Разам з мужам-дызайнерам адкрыла «прастору для эстэтычнага і фізічнага развіцця дзяцей і дарослых». У інтэрв’ю Probusiness.io яна прызнавалася, што рамонт у памяшканні каштаваў каля $50 тысяч: «Частку грошай уклалі мы з мужам, частку ўзялі ў доўг у бацькоў».

Чытайце пра элітную нерухомасць Аксаны Сідорскай у Маскве: Як беларускі прэм'ер Сяргей Сідорскі Радзіму любіў

Аксана Сідорская з мужам. Фота Probusiness.io

Сяргей Сідорскі быў прэм'ер-міністрам Беларусі ў 2003-2010. У 2011-2018 працаваў міністрам па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Сяргей Сідорскі

Сяргей Сідорскі

Расследаванне цалкам: Кіраўнік ДАІ купіў таўнхаус у «Лебядзіным» за $290 тысяч. Іншы пакупнік аддаў за такое жыллё $450 тысяч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0