Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт магчымага прыезду жыхароў Расіі, якія рашэннем Уладзіміра Пуціна атрымалі выхадны тыдзень.

«Вось зараз выхадныя гэтыя. Куды расіяне паедуць? Яны прывыклі да нас больш за ўсё ехаць. Вядома, прыедуць да нас, у гасцініцах будуць жыць, у аграсядзібах. І дзякуй Богу, яны ж прыедуць з грашыма. Куды ім падзецца? Мы не павінны ад іх закрывацца. Таму вось нашы магчымасці — маленькія, але патрошку. Нам не трэба на людскім горы зарабляць, нам трэба гэта перажыць годна, бо ў нас няма трубы і мы не друкуем даляры», — заявіў Лукашэнка, выступаючы перад рабочымі «Белгіпса».

Пазіцыя Міністэрства аховы здароўя іншая. Людзі, якія прыязджаюць з-за мяжы, у тым ліку з Расіі, павінны прытрымацца 14 дзён на хатняй самаізаляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0