Увечары 27 сакавіка загарэлася драўляная хата ў аграгарадку Горбавічы Калінкавіцкага раёна, паведамляюць ратавальнікі.

Яшчэ да прыезду службы 101 мясцовыя жыхары вынеслі гаспадара, але ён ужо паспеў задыхнуцца і памерці. Прычынай пажару магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Тая ж прычына і ў пажару ў вёсцы Рудзянец Буда-Кашалёўскага раёна. 65-гадовага мужчыну паспелі ўратаваць, але жанчына загінула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0