Працаўнік банка ў Пінску пры пераліку касы звярнуў увагу на $100 з прыкметамі падробкі, піша газета «Заря».

Паводле высноваў экспертаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, банкнота фальшывая, але надзвычай якасная. Грошы маюць той жа спосаб друку і тыя ж элементы абароны, што і сапраўдныя даляры.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0