16 чэрвеня, на сьвята Найсьвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, галоўным праспэктам сталіцы прайшлі сотні католікаў з крыжамі й харугвамі. Урачыстасьць пачалася а 9-й набажэнствам ля касьцёлу Сьв.Роха. Пасьля працэсія выйшла на праспэкт Скарыны і тратуарамі скіравалася да Кастрычніцкай плошчы. Там адбылася супольная малітва. Пасьля рушылі да касьцёлу Сьв.Сымона і Алены. Заключная станцыя адбылася каля Катэдры на плошчы Свабоды.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0