Грамадства3434

Жонка віцебскага артыста, які ў рэанімацыі з каранавірусам: Мы былі ў трох бальніцах, яны перапоўненыя

Віцебскі тэатр імя Якуба Коласа адмяняе спектаклі — у аднаго з артыстаў каранавірус, ён у рэанімацыі. «Наша Ніва» высветліла, што гэты артыст — 75-гадовы Віктар Дашкевіч.

Жонка Дашкевіча расказала «Нашай Ніве» пра яго хваробу. 

«Мы захварэлі на пнеўманію, і я, і муж. У паліклініцы зрабілі флюараграфію, рэнтген і пасля паставілі гэты дыягназ, — распавяла Святлана Мікалаеўна. — Нас накіравалі на шпіталізацыю. Мы спачатку пайшлі ў тубдыспансэр, але там было перапоўнена. Таму мы адпрасіліся дадому, дактары далі нам антыбіётыкі і адпусцілі.

Дома ў мужа паднялася тэмпература. Калі нас прыйшла праверыць дзяжурная доктарка, то сказала, што трэба неадкладна ехаць у бальніцу.

Нас накіравалі ў скурвендыспансэр, які цяпер абсталявалі пад пульманалогію.

Паклалі ў розныя палаты. Там узялі аналізы на каранавірус, але сказалі, што аналіз адмоўны.

Разам з мужам ляжаў мужчына, якога пасля забралі з бальніцы. Чаму, куды — ніхто нічога не сказаў. Пасля муж ляжаў з трыма мужчынамі.

Раптам 24 сакавіка мужа перавялі ў чыгуначную бальніцу, бо яму стала горш. І там узялі новы аналіз на каранавірус. 26 сакавіка стала вядома, што аналіз пазітыўны.

Я засталася ў скурвендыспансеры. Мяне выпісалі 26 сакавіка. У мяне паўторны аналіз не бралі, сказалі ізалявацца і быць дома 14 дзён. Дачка мне носіць прадукты, пакідае іх у пад’ездзе».

Святлана Мікалаеўна кажа, што не ведае, як Віктар Дашкевіч мог заразіцца. За мяжою ён не быў.

«10—11 сакавіка муж граў спектаклі, 18 сакавіка быў у тэатры таксама. Побач з мужам сядзеў мастацкі кіраўнік тэатра, а побач з мужам — расійскі рэжысёр Дольнікаў. Але ці муж заразіўся ад каго з іх, ці ад каго ў бальніцы, мы не ведаем. Цяпер мы ў тэатры стэлефаноўваемся, правяраем здароўе адно аднаго. Дактары кажуць, што калі апошні раз муж быў у тэатры 18 сакавіка, то да 1 красавіка сімптомы могуць праявіцца ў кагосьці з калег, — кажа Святлана Мікалаеўна.

— Сёння муж у рэанімацыі, на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Калі яго паклалі пад апарат, яму спачатку стала лепей, а пасля праявілася ліхаманка. Яе знялі. І цяпер за 6 дзён ніякіх пазітыўных рухаў няма. Кажуць — стан цяжкі, але стабільны, усё.

У мужа ёсць захворванне — хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх. Гэта ўскладняе сітуацыю. Знаёмыя дактары кажуць, што ён выкараскаецца, але што там будзе па выніку, хто яго ведае».

Па яе словах, сем артыстаў тэатра знаходзяцца ў бальніцы. У пяці з іх пнеўманія.

 ***

Віктар Дашкевіч

Нарадзіўся 3 студзеня 1945 ў вёсцы Вяціцераўка Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, быў дырэктарам Беларускага тэатра «Лялька» (Віцебск). З 1981 па 1990 год, з 1991 па 2007 год выконваў абавязкі загадчыка трупай тэатра імя Якуба Коласа.

Заслужаны артыст Беларусі, узнагароджаны медалём Скарыны.

Каментары34

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →