Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з Наталляй Качанавай, паведамляе прэс-служба.

У прыватнасці, Лукашэнка звярнуў увагу на недахопы ў працы медыкаў, маючы на ўвазе бесклапотнасць некаторых дактароў, якія, кантактуючы з пацыентамі, не заўсёды прымаюць неабходныя меры засцярогі.

«Вось у Віцебску, ведаю, дактары першага ўзроўню — тыя, хто ад кагосьці заразіўся. Там больш за дзясятак. Яны, вядома, не праблемныя. Але ж мы адцягваемся на іх лячэнне. Гэтыя дактары павінны лячыць пацыентаў, а мы іх лечым. Яны, слава богу, дужыя людзі. Але гэта нядобра, калі доктар грэбуе элементарнымі мерамі», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0