З 1 красавіка ўсе спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі будуць праходзіць у рэканструяваным будынку тэатру.Як паведамілі ў білетным стале, цяпер квіткі на балет будуць каштаваць ад 7 да 40 тысяч рублёў. Падаражанне звязана з пераездам ў новы будынак. Зрэшты, гэта нашмат менш, чым каштуе балет у большасці еўрапейскіх сталіцаў.
Знаходжанне ў Палацы рэспублікі было для балета досыць выгадным у фінансавым плане. Раней за арэнду сцэны Палаца Кіраўніцтву справаў прэзідэнта (менавіта гэтай арганізацыі ён належыць) плаціла Міністэрства культуры. Па-другое, зала ўмяшчала ажно 2700 чалавек, і выручка з продажу білетаў ішла самому тэатру. У новым будынку прадугледжана 1207 месцаў.
У сакавіку, калі балет усё яшчэ арэндаваў сцэну Палаца рэспублікі, білеты можна было набыць за 8-25 тысяч рублёў. У студзені гэтага года цэны былі яшчэ ніжэйшыя - яны вагаліся ў дыяпазоне 3,5-12 тысяч рублёў.





