Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК 25 сакавіка за атрыманне хабару ў буйным памеры затрыманы дырэктар ТДА «Інтэр-Сміт» Сяргей Сацук, паведамляе прэс-служба ведамства.

Сяргей Сацук, з'яўляючыся галоўным рэдактарам і ўладальнікам сайта «Ежедневник», прыняў для сябе грашовыя сродкі 5000 даляраў ЗША за падрыхтоўку і размяшчэнне на сайце артыкула, які змяшчае кампраметуючыя звесткі ў дачыненні да канкурэнтаў суб'екта гаспадарання — кампаніі «Анімед».

Па дадзеным факце Дэпартаментам заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса. Сяргей Сацук змешчаны пад варту, гаворыцца ў паведамленні.

Сяргей Сацук быў затрыманы 25 сакавіка. 27 сакавіка супрацоўнікаў «Ежедневника» дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК, а Сяргея Сацука перавялі ў СІЗА №1. Тады ж у рэдакцыі і дома ў Сацука прайшоў ператрус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0