У галоўнага доктара маскоўскай бальніцы ў Камунарцы 44-гадовага Дзяніса Працэнкі дыягнаставалі каранавірус, паведамілі ў эфіры «Расіі 24».

kremlin.ru

kremlin.ru

Ён адчувае сябе здавальняюча і знаходзіцца ў Камунарцы, паведамляе «Дождь».

Тыдзень таму ў Камунарку прыязджаў Уладзімір Пуцін. Ён сустракаўся з Працэнкам. Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што Пуцін рэгулярна правяраецца на каранавірус і з ім «усё нармальна».

Працэнку 44 гады. Ён узначаліў лякарню ў Камунарцы да абвяшчэння пандэміі каранавіруса. Пазней туды пачалі звозіць пацыентаў, у якіх дыягнаставалі або падазраюць інфекцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0