У Італіі ў афіцыйных справаздачах можа быць заніжана колькасць смерцяў ад каранавіруса. Пра гэта заявіў прэзідэнт Вышэйшага інстытута здароўя Італіі Сільвіа Брусафера, перадае Reuters.

«Цалкам верагодна, што колькасць смяротных выпадкаў заніжана. Мы паведамляем пра выпадкі смерці, чые вынікі аналізу мазка далі станоўчы вынік. У многіх памерлых не даследуюць мазок», — заявіў ён.

Па словах кіраўніка інстытута, смерці па-за межамі бальніц, у прыватнасці, у дамах састарэлых, не трапляюць у афіцыйную статыстыку аб COVID-19. Пераважная большасць тэстаў праводзілася толькі ў шпіталях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0