Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што ўсе краіны свету павінны даваць поўную і праўдзівую інфармацыю пра сітуацыю з каранавірусам, каб перамагчы пандэмію, паведамляе Fox News.

Паводле яго слоў, трэба, каб «кожная краіна напружылася і дала дакладную, транспарэнтную інфармацыю».

«І калі ў нас гэтага не будзе, калі замест гэтага ў нас будзе дэзынфармацыя, тады пад пагрозай будзе яшчэ больш жыццяў, не толькі сёння, але і ў наступныя тыдні, пакуль мы змагаемся з каласальнай праблемай», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0