Мінздароўя у сваім тэлеграм-канале апублікавала свежую статыстыку па каранавірусе.

Знаходзяцца на лячэнні 254 чалавекі. З іх 11 чалавек на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Выздаравелі і выпісаныя з медыцынскіх устаноў — 46 пацыентаў. У гэты лік уваходзяць і 4 памерлыя (яны «выпісаныя» ў морг).

Такім чынам, агулам зафіксавана 300 выпадкаў каранавіруса.

Пад медыцынскім наглядам як кантакты 1 і 2 ўзроўню знаходзяцца 9 299 чалавек. З іх 1 943 чалавекі — у стацыянарных умовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0