На час трэніровак зводнай роты ганаровай варты да парада войскаў Мінскага гарнізона 9 мая абмяжоўваецца рух усіх відаў транспарту па пр. Машэрава ад вул. Даўмана да пр. Пераможцаў, паведамляе прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь».

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Змяненні будуць дзейнічаць 6, 9, 13, 16, 20, 23, 27 і 30 красавіка з 21.00 да 23.00.

У прыватнасці, аўтобусы № 29, 44, 136 паедуць у прамым напрамку па пр. Машэрава, вул. Даўмана, Старавіленскім тракце, вул. Нававіленскай, вул. Арлоўскай і далей па маршрутах з выкананнем прыпыначных пунктаў «Нававіленская», «Выставачны комплекс», а назад — па пр. Пераможцаў, вул. Нямізе, вул. М.Багдановіча, пр. Машэрава з выкананнем прыпынкаў «Гасцініца «Юбілейная» і «ст. м. Няміга».

Маршруткі №1002-ТК, 1412-ТК з боку пр.Машэрава накіруюцца па вул. Даўмана, Старавіленскім тракце, вул. Нававіленскай, вул. Арлоўскай і далей па звычайным шляху ў абодвух напрамках.

Маршрутка № 1107-ТК з боку пр. Пераможцаў паедзе па вул. Мельнікайтэ, вул. Заслаўскай, пр. Машэрава і далей па звыклай схеме ў абодвух напрамках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0