Грузавік «МАЗ» насмерць збіў мужчыну ў сталіцы, паведамляе ДАІ.

Аварыя адбылася днём 2 красавіка насупраць дома № 154 на вул. Маякоўскага. 27-гадовы кіроўца ехаў з боку вул. Палявой у напрамку вул. Сонечнай і збіў пешахода, які пераходзіў дарогу справа налева па ходзе руху транспарту ў неўстаноўленым месцы. Мужчына памёр на месцы здарэння.

Следчыя высвятляюць асобу загінулага і апытваюць відавочцаў.

Праводзіцца праверка. Грамадзян, якія нешта ведаюць пра гэтую аварыю, просяць звяртацца ва УСК па Мінску па тэлефонах: 8 (017) 389-55-55 і 8 (033) 333-67-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0