«З мэтай поўнага выяўлення ўсіх магчымых выпадкаў COVID-19 пачата ў дадатак да цяжкіх пнеўманій тэсціраванне ўсіх пацыентаў з сярэднецяжкім працяканнем пнеўманіі (з заборам матэрыялу з ніжніх дыхальных шляхоў, а не толькі выкананнем мазка, што значна павышае дакладнасць выяўлення захворвання). Цяпер маюцца як айчынныя, так і імпартныя тэст-сістэмы — у запасе больш за 11 тысяч тэстаў для правядзення лабараторных даследаванняў, працуюць 9 лабараторый, яшчэ 3 будуць запушчаны пры ўзнікненні неабходнасці», — паведаміла Мінздароўя Беларусі 2 красавіка.

«На сёння пад медыцынскім наглядам як кантакты 1 і 2 ўзроўню знаходзяцца 9 299 чалавек. З іх 1 943 чалавекі — у стацыянарных умовах», — інфармуе Міністэрства аховы здароўя.

Агульная колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса дасягнула па стане на канец дня 1 красавіка 300, з іх 4 чалавекі памерлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0