Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным расколваць грамадства на фоне барацьбы з каранавірусам. Пра гэта ён заявіў сёння, размаўляючы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад ферму, якую наведаў у Смалявіцкім раёне. «Скажыце, як там дыстанцыйна даіць кароў або выхадны абвясціць? Гэта нерэальна, — сказаў ён. — А нехта будзе сядзець дома без працы, і ім заробак захоўваць. Гэта што, справядліва? Мы расколваем грамадства. Гэтага рабіць нельга. Таму мы нікому нічога не забараняем, нікога не ціснем. Але, як дзяржава, мы робім усё, каб людзей абараніць. І не толькі ў гэтым годзе. Так было заўсёды», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

«Я малю бога, каб нам удалося пратрымацца так, як сёння. Хоць усе крычаць гвалтам, што ў нас нешта так, не так… Дай бог, каб мы вось так пратрымаліся», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аналіз сітуацыі з пункту гледжання статыстыкі, адзначыў кіраўнік дзяржавы, будзе ў аўторак. «Пры гэтым псіхозе, што ў нас тут (нібыта) мруць і паміраюць, у нас ідзе агульнае падзенне смерцяў і агульнае падзенне захворвання па лёгкіх», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0