Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Мінздароўя на брыфінгу ў Мінску.

«Калі б не меры, якія былі зроблены медыкамі Беларусі, то на сённяшні момант у краіне было каля 840 хворых. Мы шпіталізуем не толькі пацыентаў з COVID19, але і іх кантакты першага ўзроўню, а значыць — значна павялічваем выяўляльнасць захворвання. На сённяшні дзень гэты метад паказаў сваю паспяховасць», — сказалі ў Мінздароўя.

Па апошніх звестках, у Беларусі зафіксаваны 351 выпадак каранавіруса, у тым ліку ў Мінску — 190, Віцебскай вобласці — 89, Мінскай вобласці — 50.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0