Сёння Лукашэнка заўважыў, што ў баку ад гэтых падзей апынуліся вайсковыя медыкі, а сярод іх таксама ёсць інфекцыяністы і вірусолагі, піша БелТА.

 «У нас жа па рэспубліцы пяць-шэсць такіх бальніц. Трэба іх падключыць. Няхай яны паглядзяць, як працуюць цывільныя медыкі. Калі трэба, і пракантралюць, і дапамогуць. І самае галоўнае — яны таксама будуць у гэтай тэме, навучацца», - сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, ён ужо даў адпаведныя даручэнні кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і дзяржсакратару Рады бяспекі.

«Мы што, думаем, што ў войску нічога ніколі не здарыцца? А не дай бог, нейкі ваенны канфлікт — яны (вайсковыя медыкі) першымі пойдуць. Таму гэта для іх пэўная вучоба, а для мяне значная дапамога і кантроль», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Але зараз беларускія дактары спраўляюцца з сітуацыяй, таму прыцягваць студэнтаў-медыкаў да барацьбы з каранавірусам не плануецца, сказаў ён. Толькі дадатковыя рэсурсы — валанцёры, прафсаюзы — кінутыя на дапамогу пажылым людзям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0