Тэму ўзмацнення адказнасці ў сферы санітарна-эпідэміялагічнай бяспекі насельніцтва абмяркоўваюць у беларускім парламенце. Пра гэта распавяла старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Людміла Макарына-Кібак, паведамляе «Мінск-Навіны».

Сустракаюцца грамадзяне, якія ўтойваюць, што прыехалі з эпідэміялагічна небяспечных краін, якія адмаўляюцца ад ізаляцыі. У краінах ЕС і іншых супраць такіх ужываюць жорсткія санкцыі аж да крымінальнага пакарання. Магчымыя меры адказнасці разглядаюць і беларускія заканадаўцы.

— Мы абмяркоўваем розныя варыянты, але, напэўна, спынімся на адміністрацыйнай адказнасці, — адзначыла Макарына-Кібак. — У нас даволі спакойнае становішча, таму не варта пераймаць жорсткія меры іншых краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0