Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў гатоўнасць дамовіцца з ЗША і Саудаўскай Аравіяй па нафце, яго словы прыводзіць ТАСС.

«Мы знаходзімся ў цесным кантакце з нашымі партнёрамі ў Саудаўскай Аравіі. Нядаўна ў мяне адбылася размова з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі», — сказаў ён. Пуцін падкрэсліў, што ўсе бакі зацікаўлены ў забеспячэнні стабільнасці рынку. Гаворачы аб скарачэнні здабычы, прэзідэнт Расіі сказаў, што гаворка можа ісці аб скарачэнні на 10 мільёнаў бараляў у суткі ці крыху больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0