Вольга Кавалькова, фота Надзеі Бужан

Вольга Кавалькова, фота Надзеі Бужан

Змяніліся папярэднія вынікі на сайце анлайн-галасавання кампаніі па выбарах адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі.

Першапачаткова лідарам была сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова.

Цяпер першае месца трымае лідар руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч. За яго прагаласаваў 341 чалавек (35%), другое месца ў лідара АГП Мікалая Казлова — 327 чалавек (34%). Вольга Кавалькова на трэцім месцы з 306 галасамі (31%).

Усяго прагаласавалі 974 чалавекі.

Нагадаем, што гэтыя вынікі з’яўляюцца прамежкавымі. Канчатковыя вынікі будуць агучаныя на адмысловай прэс-канферэнцыі пасля сканчэння галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0