RRF / EUROPA PRESS
У Іспаніі, што моцна пацярпела ад пандэміі COVID-19, ужо трэці дзень зніжаецца колькасць ахвяр каранавіруса — за мінулыя суткі там памерлі 674 пацыенты з каранавірусам, што на 135 менш, чым у пятніцу, піша Бі-бі-сі.
Агульная колькасць памерлых ад COVID-19 у Іспаніі — 12 418 чалавек, а агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння — 130 759.
Прэм'ер-міністр Пэдра Санчэс напярэдадні заявіў, што краіна «блізкая да праходжання піку захворвання» каранавірусам.
Санчэс аб'явіў аб працягу каранціну да 25 красавіка, заявіўшы, што гэтыя меры ратуюць жыцця, і дадатковыя два тыдні каранціну палегчаць працу службы аховы здароўя.
0
0
0
0
0
0