Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Яшчэ сёння ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях будзе мокры снег i дождж, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

Ужо ў выхадныя на большай частцы тэрыторыi Беларусi будуць iсцi выключна дажджы.

Тэмпература сёння ўдзень 1—7 цяпла. Істотна цяплець пачне ў суботу, калi ўначы будзе ўжо ад мiнус 4 да плюс 2, удзень — 2—9 цяпла, у Брэсцкай вобласцi да плюс 11.
Уначы на нядзелю тэмпература павялiчыцца да 0—плюс 6, удзень будзе трымацца ад 4 цяпла па поўначы да плюс 13 на поўднi Беларусi.

У першыя днi наступнага тыдня ў многiх раёнах зноў чакаецца дождж. Тэмпература ўначы ад мiнус 3 да плюс 5, удзень — 3—8 цяпла, па поўднi да плюс 10—11.

Сiноптыкi ўпэўнены, што стабiльнае сапраўды цёплае надвор’е ўсталюецца на тэрыторыi Беларусi толькi ў першыя днi красавiка.

Сяргей Куркач, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0