Мікалай Ягоравіч Бальшакоў, былы глыбачанін (выпускнік СШ №1 г. Глыбокае), які да апошняга часу працаваў дэканам матэматычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пакончыў жыццё самагубствам. Аб гэтым паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебску» са спасылкай на анамінага супрацоўніка ВГУ.

Як мяркуе крыніца «Народных навінаў Віцебску»,

прычынай самагубства стала апавяшчэнне кіраўніцтва ВГУ аб тым, што з дэканамі, чый век перавышае пенсійны, кантракт на наступны тэрмін падоўжаны не будзе.
Сярод пяці дэканаў, трапіўшых пад «узроставую гільяціну», апынуўся і М. Я. Бальшакоў.

Пасада дэкана матэматычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікалай Ягоравіч Бальшакоў нязменна займаў з 1974 г. Ён быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама ганаровымі граматамі Міністэрствы адукацыі, Віцебскага аблвыканкама, іншымі граматамі абласнога і рэспубліканскага значэння.

***

Мікалай Бальшакоў нарадзіўся ў 1940 у Полацкім раёне. Калі быў школьнікам, сям’я пераехала ў Глыбокае. Скончыў у 1963 годзе СШ №1, паступіў у педінстытут, з 1974 года — дэкан матэматычнага факультэта Віцебскага педінстытута (дзяржуніверсітэту).

Адрозніваўся добрымі, чалавечнымі адносінамі да падначаленых, заўсёды ішоў насустрач і адгукаўся на чужую бяду.

Крыніца Весткі.info паведамляе, што зусім нядаўна Мікалай Бальшакоў, як выпускнік, хацеў патрапіць на адкрыццё новага будынку СШ№1 у Глыбокім, але ў родную школу прыехаць не змог.

westki.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0