Галоўным фігурантам справы аб продажы ў рабства больш за 130 жанчын, якое расследуе Ваеннае следчае ўпраўленне СКП Расіі, з’яўляецца палкоўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштабу,

паведаміў кіраўнік ВСУ генерал‑лейтэнант юстыцыі Александр Сарочкін.

«Паводле звестак следства, кіраўніком міжнароднай злачыннай групоўкі, члены якой займаліся продажам за мяжу жанчын, з’яўляецца палкоўнік ГРУ Мінабароны», ‑ сказаў Сарочкін.

Ён нагадаў, што ў кастрычніку 2008 году было скончанае папярэдняе следства па справе, абвінавачанымі па якім праходзяць 13 чалавек, у тым ліку грамадзяне Ізраіля, Малдавіі і Расіі. Дзесяць чалавек знаходзяцца пад вартай, яшчэ тры — пад падпіскай аб нявыездзе.

«Матэрыялы гэтай крымінальнай справы — гэта каля двухсот тамоў.
Зараз іх перакладаюць на іўрыт», ‑‑ сказал генерал, адзначыўшы, што менавіта ў Ізраіль была прададзеная бальшыня дзяўчын.

Паводле звестак следства, з 1999 па 2007 год падазраваныя вывезлі ў Ізраіль, Італію, Германію, Грэцыю, Нідэрланды і Арабскія Эміраты і прадалі ў сэксуальнае рабства больш за 130 жанчын — грамадзянак Расіі, Узбекістану, Малдавіі, Украіны і Беларусі.

Паводле РІА Навіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0