Па Талачыншчыне пракацілася хваля маладзёвых самазабойстваў. У Коханаве ўчора пахавалі навучэнку 9‑й клясы, што кінулася пад грузавы цягнік.

А пазаўчора ў Талачыне — дзяўчыну‑цыганку, якая павесілася пасьля пабояў, нанесеных бацькам.

У апошнім выпадку, пасьля сьмерці, як сьцвярджаюць мясцовыя жыхары, чыноўнікі набавілі ёй ажно чатыры гады.

Памерлую Натальлю Тумарэвіч добра памятае супрацоўніца 1‑й Талачынскай бібліятэкі Алена Манькоўская.

Кажа, дзяўчына часьцяком прыходзіла сюды не толькі пачытаць, але й пагаварыць, адвесьці душу.

Год таму ў Талачыне закрылі пачатковую школу для цыганскай дыяспары, якая ўключае ў сабе больш за 700 чалавек. Падстава — нібы, адсутнасьць сродкаў. Юныя цыганяты аказаліся фактычна кінутымі на вуліцу. Што ўскосна пацьвердзіў дырэктар трэцяй школы Ўладзімер Завадзкі. Менавіта ў ёй мусіла б вучыцца і Наташа Тумарэвіч.

«Са слоў бацькі, ён не жадаў, каб дачка вучылася, — паведаміў Уладзімір Міхайлавіч. — У яе не было ніякіх дакумэнтаў, яна не прапісаная, мэдычнай карткі пасьляродавай няма. Зьвестак пра існаваньне гэтага дзіця ў мікрараёне нідзе не было…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?