Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Брэсцкай вобласці з каранавірусам шпіталізаваныя 3 чалавекі. Гэта даныя на 8:00 8 красавіка.

Разам з тым Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя апублікаваў на сваім сайце наступную статыстыку:

«Па стане на 8:00 8 красавіка на тэрыторыі Брэсцкай вобласці выяўлена 28 станоўчых тэстаў на COVID-19 у пацыентаў з прыкметамі вострай-рэспіраторнай інфекцыі, якія знаходзяцца на шпіталізацыі ў лячэбных установах вобласці, а таксама ў асобаў, якія з'яўляюцца кантактамі першага і другога ўзроўню.

У тым ліку:

  • Лунінец — 17,
  • Брэст — 6,
  • Столін — 2,
  • Баранавічы, Ганцавічы, Янава — па 1».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0