Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька абраныя сустаршынямі мерапрыемстваў, прысвечаных 23‑й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.

Вырашана, што спадар Івашкевіч будзе курыраваць мерапрыемствы ў сталіцы, а спадар Лябедзька — у рэгіёнах. Прынамсі мяркуецца, што адпаведныя акцыі пройдуць у Гомелі, Быхаве ды іншых месцах. Асаблівая ўвага сёлета надаецца Астраўцу, дзе ўлады збіраюцца будаваць АЭС. Там намячаецца правядзенне пікетаў і «круглага стала».

Чарнобыльскі шлях сёлета супадае з вялікімі выходнымі: 26-28 красавіка, у апошні дзень будзе адзначацца Радуніца.

Уладзімір Глод, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0