Валянцна Аксак

Валянцна Аксак

Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

Віталь Рыжкоў

Віталь Рыжкоў

Сяржук Сыс

Сяржук Сыс

Літаратурны часопіс «Дзеяслоў» уручыў прэміі «Залаты апостраф» за 2008 год.

Ляўрэткай прэміі за найлепшую публікацыю жаночай паэзіі зрабілася Валянціна Аксак (нізка «Батанічны сад у Vizby»),

мужчынскай — паэт Віталь Рыжкоў (за публікацыю «Нельга схавацца за словы…» ).

найлепшымі празаічнымі публікацыямі году паводле «Залатога Апострафа» зрабіліся аповесць «Вяртанне веры» і апавяданне «Залатая Арда», абедзве — аўтарства Уладзімера Някляева.

Адмысловы прыз за «найлепшую публікацыю паводле інтэрнэт-галасавання» (ці, проста кажучы, прыз чытацкіх сімпатыяў) дастаў паэт Сяржук Сыс за нізку вершаў «Вецер з Балтыкі».

Традыцыйна лаўрэаты «Залатога Апострафа» вызначаюцца па трох намінацыях: «Паэзія», Проза» і «Дэбют», але сёлета ўсё скарэктавала-перакартавала інтэрнэт-галасаванне. Прагаласаваць за ўлюбёнага аўтара можна было пакінуўшы каментар у Сеціве. Гэтак шэраговыя чытачы выбіралі пяцёрку прэтэндэнтаў у кожнай намінацыі. А ўжо з той пяцёркі найлепшага выбірала рэдакцыя «Дзеяслова».

Такім парадкам, паводле вынікаў галасавання і каментароў у Сеціве рэдакцыя часопісу вырашылі прэмію за найлепшы дэбют не даваць зусім, а паэтычныю прэмію падзяліць: на жаночыю і мужчынскую. І ў дадатак прысудзіць прэмію чытацкіх сімпатыяў.

«Шчыра кажучы, напачатку мы не надта давяралі Сеціву ў справе выбару лаўрэатаў, — кажа Барыс Пятровіч, галоўны рэдактар «Дзяслова». — Асцерагаліся, што старэйшыя аўтары будуць забытыя. Думалі, карыстальнікі Сеціва — маладыя людзі і адпаведна будуць абіраць маладзейшых. Але ў некаторых намінацыях інтэрнэт-супольнасць прыемна зьдзівіла нас сваёй бесстаронасьцю і аб’ектыўнасцю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?