Калі вы ўжываеце вельмі гарачую гарбату (больш чым 70°С), гэта можа павялічыць рызыку ўзнікнення ў вас раку страваводу ў восем разоў.

Да такой высновы прыйшлі іранскія навукоўцы.

Яны правялі даследаванні ў правінцыі Галестан на поўначы Ірана, дзе зафіксаваны адно з самых высокіх узроўняў у краіне захворванняў ракам страваводу. Жыхары гэтай правінцыі мала паляць і п’юць няшмат алкаголю, але п’юць гарбату ў вялікай колькасці.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што ў параўнаннііз цёплай гарбатай (да 65°С), спажыванне гарачай (65‑69°С) вядзе да павелічэння рызыкі ўзнікнення раку страваводу ў два разы, у той час як вельмі гарачая гарбата (ад 70°С) павялічвае рызыку ў восем разоў.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0