Скрыншот з відэа.

Скрыншот з відэа.

Намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан не змагла адказаць на пытанне, колькі медработнікаў у краіне заражана ці памерла ад COVID-19.

Спачатку ў адказ на пытанне яна сказала павышаным тонам, што ў яе няма такіх звестак, але яна «можа сабраць іх».

Пазней яна сказала: «Медыкі, нашы медыцынскія работнікі гэтую лічбу ведаюць». У той жа час яна трымаецца думкі, што агучваць такую лічбу няма патрэбы.

Намесніца міністра аховы здароўя абрынулася на журналістаў з крытыкай за публікацыі пра смерць медработнікаў — у прыватнасці, пра сыход 47-гадовай медсястры ў Віцебску і 50-гадовага фельчара ў Барысаве. Яна спасылалася на «прынцыпы біяэтыкі». «Гэта пытанні біяэтыкі, і трэба тут паважаць перш за ўсё пачуцці таго, хто сышоў», — сказала яна. 

7 красавіка на пасяджэнні Віцебскага абласнога аператыўнага штаба па абароне ад COVID-19 было заяўлена, што ў іх у вобласці выяўлена 38 заражаных медыкаў.

Праходзіла інфармацыя і пра заражэнні медыкаў у Мінску, Мінскай вобласці.

Заражэнні медыкаў рэгіструюцца ва ўсіх краінах, якія сутыкнуліся з пандэміяй. У іншых еўрапейскіх краінах гэтая лічба не ёсць таямніцай, прыводзяцца звесткі як агульнанацыянальныя, так і па асобных установах здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?