Малая краіна, у якой размешчаныя органы кіравання Еўрасаюза, мае адну з найгоршых у свеце сітуацый з каранавірусам.

10 красавіка колькасць памерлых ад COVID-19 у Бельгіі перавысіла 3019, паведаміла санітарная служба каралеўства. Асабліва шмат ахвяр — у дамах састарэлых.

Пацыенты з каранавірусам займаюць на сёння 5610 ложкаў у бельгійскіх шпіталях, у тым ліку 1278 месцаў у рэанімацыі. 993 пацыенты ў краіне ляжаць на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Колькасць шпіталізаваных за апошнія 24 гадзіны перавысіла колькасць выпісаных на 20 чалавек. Але ўчора быў першы дзень, калі лічба пацыентаў у рэанімацыі знізілася на 7 чалавек, што дае шанцы на тое, што пералом будзе блізка.

Бельгія адносна позна ўвяла каранцінныя абмежаванні. Сітуацыя ў гэтай краіне нашмат горшая, чым у сувымерных з ёй Аўстрыі, Швейцарыі, Чэхіі ці Партугаліі, якія таксама суседнічаюць з вялікімі ачагамі пандэміі ў Еўропе, якія ўтварыліся ў Італіі, Іспаніі і Францыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?