Міністэрства аховы здароўя Беларусі пакуль устрымліваецца ад прамых рэкамендацый аб мэтазгоднасці правядзення масавых мерапрыемстваў у Мінску 9 мая, паведамляе Interfax.by.

«Пра Дзень Перамогі казаць яшчэ рана. Сёння 10 красавіка толькі, будзе відаць, як будзе развівацца сітуацыя», — сказала намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан на брыфінгу ў пятніцу.

Пры гэтым намеснік міністра адзначыла, што «гэта мерапрыемства, якое праходзіць на вуліцы».

Яна таксама паведаміла, што Міністэрства аховы здароўя рэкамендаваў рэлігійным канфесіям «максімальна вынесці ўсе набажэнствы на вуліцу, бо любыя памяшканні спрыяюць распаўсюджванню інфекцыі».

Між тым, у ходзе брыфінгу Богдан падкрэсліла, што рост колькасці хворых каранавірусам у найбліжэйшы час у Беларусі непазбежны і да гэтага трэба быць гатовымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0