Украінскі дэпутат Антон Палякоў. Фота з яго старонкі ў фэйсбуку.

Украінскі дэпутат Антон Палякоў. Фота з яго старонкі ў фэйсбуку.

Выдатны прыклад таго, як у дэмакратычнай краіне са слабымі дзяржаўнымі інстытутамі ўсяго адзін noname дэпутат можа паралізаваць дзейнасць парламента і наблізіць краіну да дэфолту.

Не сакрэт, што Украіна вельмі моцна залежыць ад міжнародных фінансавых інстытутаў. Гэта, вядома, не вельмі добра, але ў гэтым ёсць прынамсі адзін вялікі плюс. Такая залежнасць Украіны ад міжнародных арганізацый з'яўляецца моцнай і надзейнай гарантыяй прадаўжэння рэформ, хто б ні быў ва ўладзе. Міжнародныя фінансавыя структуры кажуць адкрыта: «утром стулья — вечером деньги», сёння рэформы, а заўтра крэдыты.

Для таго каб Украіна змагла атрымаць чарговы крэдыт, МВФ нядаўна заклікаў краіну прыняць закон адносна ўдасканалення структуры рэгулявання ў банкаўскім сектары. Закон гэты назвалі «антыкаламойскім», бо ён не дазваляў бы ўкраінскаму алігарху Ігару Каламойскаму вярнуць свой «Прыватбанк», які быў нацыяналізаваны ўкраінскай дзяржавай пры Парашэнку. У першым чытанні Вярхоўная Рада сяк-так, але прагаласавала за гэты закон. А далей пачалося самае цікавае…

Сем дэпутатаў, міньёнаў Каламойскага, падалі да «антыкаламойскага» законапраекта больш за 16 000 (!) паправак. Такую колькасць паправак Рада будзе разглядаць як мінімум месяцы, што паралізуе дзейнасць украінскага парламента і можа прывесці, ва ўмовах каранавіруса, проста да дэфолту дзяржавы, бо Украіна можа не атрымаць грошы ад МВФ.

Рэкардсменам стаў былы дэпутат ад «Слугі народу», а цяпер пазафракцыйны Антон Палякоў. Ён унёс ажно 6033 праўкі. У Палякова і іншых дэпутатаў было 7 дзён, каб дадаць свае праўкі. Гэта значыць, Палякоў штампаваў праўкі з сярэдняй хуткасцю 1 праўка за 100 секунд. Кругласутачна, без перапынкаў на сон, 7 дзён запар. Анамальная актыўнасць для дэпутата, які ад верасня ўнёс усяго 50 правак.

Цяпер гэты noname дэпутат, як класічны тэрарыст, выстаўляе свае патрабаванні для адклікання паправак.

Каламойскі, натуральна, кажа, што ён тут ні пры чым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?