Федэральныя ўлады ЗША ў святле пашырэння новага каранавіруса ўпершыню ў гісторыі краіны пастанавілі ўхваліць дэкларацыю аб надзвычайнай сітуацыі адначасова ва ўсіх амерыканскіх штатах і сталічнай акрузе Калумбія. Пра гэта паведаміў у суботу тэлеканал CNN.

Апошнім штатам, дзе быў уведзены рэжым, стаў Ваёмінг. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў гэтую меру ў суботу. Дэкларацыя аб надзвычайнай сітуацыі дазваляе ўладам штатаў атрымаць сродкі федэральнага ўрада на барацьбу з пашырэннем інфекцыі.

Адзначаны рэжым таксама дзейнічае цяпер у шэрагу заморскіх тэрыторый ЗША. У іх ліку Амерыканскія Віргінскія Выспы, Садружнасць Паўночных Марыянскіх астравоў, Гуам і Пуэрта-Рыка.

У ЗША зафіксаваныя больш за 533 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам. Памерлі звыш 20,2 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0