Першыя адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне патрабаванняў аб забеспячэнні сацыяльнай дыстанцыі складзеныя ў Маскве ў дачыненні да 18 аб'ектаў рознічнага гандлю, піша tass.ru.

Гаворка ідзе пра парушэнне крамамі правілаў сацыяльнай дыстанцыі і адсутнасць спецыяльнай разметкі, неабходнай для бяспекі пакупнікоў на перыяд каранціну. Спецыяльная разметка павінна быць ва ўсіх гандлёвых залах крам расійскай сталіцы без выключэнняў. Да злосных парушальнікаў будуць прымяняцца жорсткія меры, аж да прыпынення дзейнасці.

За апошнія суткі ў Расіі пацвердзілі 2 186 новых выпадкаў каранавіруса ў 52 рэгіёнах, зафіксавалі 24 смяротныя зыходы, цалкам ачунялі 246 чалавек. Усяго на сёння ў Расіі зарэгістравана 15 770 выпадкаў каранавіруса ў 82 рэгіёнах. За ўвесь перыяд зафіксавана 130 смяротных вынікаў, ачуняў 1291 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0