34-гадовы IT-бізнэсмен, заснавальнік кампаній Techlabs і Gameshow Аляксей Бурдыка памёр ад каранавіруса.

«Двухбаковая пнеўманія, праляжаў у коме пад штучным дыханнем, нібыта вылечыўся, але потым памёр праз пару дзён», — напісаў у фэйсбуку яго сябар Павел Таран.

Аляксей Бурдыка нарадзіўся ў 1985 годзе ў Мінску, тут атрымаў адукацыю. Апошнім часам жыў у Маскве.

Бурдыка займаўся арганізацый кіберспартыўных турніраў на постсавецкай прасторы. 

У 2018 годзе ягоны праект Play2Live прыцягнуў $30 мільёнаў інвестыцый, аднак грошы зніклі. Работнікі кампаніі вінавацілі ў гэтым Бурдыку. Ён тлумачыў страты бізнэс-рызыкамі і абвалам крыптавалюты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0