У Вяземскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў каранавірус западозрылі ў 86 чалавек, паведамляецца на сайце адміністрацыі Смаленскай вобласці.

Кіраўнік рэгіёна абмежаваў да 1 мая ўезд і выезд у Вязьму для тых, хто не мае рэгістрацыі ў горадзе. Выключэнне зрабілі для дактароў, ратавальнікаў ды супрацоўнікаў іншых ведамстваў, якія забяспечваюць бяспеку і здароўе насельніцтва. Пры ўездзе ў горад у грамадзян будуць правяраць тэмпературу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0