Кампанія Doberman Film за чатыры месяцы 2007 года выканала па замове латэрэі аб’ём рэкламных працаў на 100 млн. рублёў. Але грошай не атрымала. Тады рэкламная кампанія звярнулася ў суд. Паводле рашэння Гаспадарчага суда ў Мінску «Ваше лото» цяпер мусіць заплаціць па рахунках Doberman Film.