Прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін узгадніў на пасаду намесніка міністра навукі і вышэйшай адукацыі Алену Дружыніну. Тэлеграм-каналы і сацыяльныя сеткі звярнулі ўвагу на імклівую кар’еру дзяўчыны.

Справа ў тым, што студзені 2020 года міністрам навукі быў прызначаны Валерый Фалькоў, які да гэтага быў рэктарам Цюменскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дружыніна была ў яго дарадцам рэктара па стратэгічных камунікацыях, а таксама прэс-сакратаром ВНУ.

У 2013 годзе яна стала «Міс Цюменскага дзяржуніверсітэта».

Дружынінай 35 гадоў, яна вучылася там жа, у Цюмені, на кірунках «філалогія» і «юрыспрудэнцыя». У Міністэрстве навукі і вышэйшай адукацыі Дружыніна будзе курыраваць пытанні ўзаемадзеяння з СМІ, папулярызацыі расійскай навукі, прасоўвання расійскай адукацыі за мяжой, працаўладкавенне студэнтаў.

Выканаўца абавязкаў рэктара Цюменскага дзяржуніверсітэта Іван Раманчук адзначыў, што моцнымі бакамі Дружынінай з’яўляюцца «стратэгічнае мысленне, фенаменальная працаздольнасць і вялікі практычны досвед».

«Спадарыня Дружыніна ні дня не працавала на дзяржслужбе, стала намеснікам, які курыруе шматмільённыя бюджэты галіны ў сферы піяру.

Алена шырокавядомая ў вузкіх колах уменнем зводзіць немаладых, але паспяховых мужчын з сем'яў.

Калі ўлічыць, што раней іншым намеснікам міністра стаў муж спявачкі Дыяны Гурцкой, шоу-бізнэсмен Пётр Кучарэнка, то карабель навукі становіцца падобным да плывучага кабарэ-казіно», — пісаў пра Дружыніну тэлеграм-канал «Нязыгар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?