Заява датычыць сюжэту ў «Панараме тыдня» на Першым нацыянальным тэлеканале, прысвечаным VII з’езду Саюза палякаў на Беларусі 15 сакавіка ў Гродне.

28 сакавіка адбылася першае пасля з'езду СПБ паседжанне новаабранай Галоўнай Рады Саюза палякаў на Беларусі. Сярод іншага на паседжанні быў прыняты зварот да генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча. У ім гаворыцца наступнае.

22 сакавіка ў эфіры Першага канала Беларускага Тэлебачання ў праграме «Панарама недели» быў паказаны сюжэт, які тычыўся VII з’езда Саюза палякаў на Беларусі, што адбыўся 15 сакавіка ў Гродне. У гэтым матэр'яле ўтрымліваюцца звесткі, якія не толькі абражаюць гонар і годнасць сяброў нашай арганізацыі, але таксама скіраваныя на распальванне нацыянальнай варажосці.

У прыватнасці аўтары сцвярджаюць, што на з’ездзе нашай арганізацыі было абвешчана, што «палякі – гэта вышэйшая раса». Тым часам на з’ездзе падобнага выказвання не было, таму распаўсюджаная дзяржаўным тэлебачаннем інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Мэта гэтай хлусьлівай інфармацыі -- пераканаць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, якія жывуць на Беларусі ў тым, што палякі лічаць сябе лепшымі за іх і такім чынам вылікаць у іх варожасць у дачыненні да пальскай нацыянальнай меншасці.

Такім чынам аўтары вышэйзгаданага сюжэта свядома распальвалі нацыянальную варожасць паміж палякамі і іншымі нацыянальнасцямі і тым самым здзейснілі злачынства, прадугледжанае арт. 130 КК РБ «Распальванне расавай, нацыянальнай альбо рэлігійнай варожасці».

Галоўная Рада Саюза Палякаў на Беларусі звяртаецца да Вас з заклікам:

1. Устанавіць аўтараў вышэйзгаданага тэлематэрыялу і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці.

2. Паспрыяць таму, каб у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі ў будучыні ніколі не з’яўляліся матэрыялы, якія распальваюць расавую, нацыянальную альбо рэлігійную варожасць.

Паводле poczobut.livejournal.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0