Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта старшыня праўлення Белгазпрамбанка заявіў у інтэрв'ю Tut.by.

— Мяркую, сённяшняя сітуацыя маё сцверджанне [Беларусь як краіна вывучанай бездапаможнасці] толькі пацвярджае. Калі я казаў пра вывучаную бездапаможнасць, я меў на ўвазе хутчэй не простых людзей, а тых, хто абавязаны прымаць рашэнні. Тых, хто прэтэндуе на ролю кіраўнікоў, хто павінен весці, кіраваць і накіроўваць.

З майго пункту гледжання, гэты крызіс [сітуацыя з каранавірусам і наступствы] стаў найярчэйшым доказам таго, што ў нас на самым верхнім узроўні — абсалютная бездапаможнасць. Я не чуў ніводнага самастойнага меркавання.

Спачатку даецца ўказанне адносна таго, якое наша меркаванне, потым усе згодна ківаюць. Гэта жудасна. У выніку медыкі прамаўляюць не на мове медыцыны, а апускаюцца да нейкіх бытавых рэчаў, эканамісты — наогул нічога не гавораць. Пры гэтым быццам бы ўрад распрацоўвае нейкія меры падтрымкі. Вось ужо месяц распрацоўвае.

— У пачатку красавіка далажылі, што распрацавалі і адправілі ў Адміністрацыю прэзідэнта і ў КДК…

— Вось і ўявіце сітуацыю сістэмы: меры падтрымкі чакалі практычна на наступны дзень. А яны ходзяць невядома па якім коле. А чаму ходзяць? Бо ніводны з ўзгадняючых не з'яўляецца чалавекам, што прымае рашэнні. Тая самая вывучаная бездапаможнасць ярчэй за ўсё праяўляецца ў крызіс. Задача кожнага — не прыняць на сябе адказнасць, а нешта напісаць, і хай хтосьці іншы вырашае.

Іншая справа, што нельга казаць: гэта пабудавана без нас. Гэта няправільна. Мы пагадзіліся з гэтым. Гэтая сістэма пабудавана з нашай маўклівай згоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0